Вышэйшыя органы дзяржаўнай улады Рэспублікі Беларусь

Вышэйшыя органы дзяржаўнай улады Рэспублікі Беларусь

Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь
Змяшчае раздзелы: «Правасуддзе ў Рэспубліцы Беларусь», «Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь», «Суды», «Судовая практыка» (тэксты пастаноў Пленума Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь, пастаноў Прэзідыума Вярхоўнага Суда, агляды судовай практыкі, рашэнні судовай калегіі па справах інтэлектуальнай уласнасці , рашэнні судовай калегіі па эканамічных справах і інш.) ; «Як звярнуцца ў суд», «Афіцыйныя друкаваныя выданні» (прадстаўлены змест часопісаў: «Судовы веснiк»; «Судебный вестник Плюс: экономическое правосудие»).
Мовы – беларуская, руская.

Генеральная пракуратура Рэспублікі Беларусь
Сайт складаецца з раздзелаў: «Аб генпракуратуры» (інфармацыя пра кіраўніцтва, структуры, гісторыі органаў пракуратуры); «Узаемадзеянне са СМІ»; «Нарматыўныя акты»; «Выданні» (інфармацыя пра часопіс «Законнасць і правапарадак»); «Звароты».
Мовы – беларуская, руская, англійская.

Камітэт дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь
У раздзеле «Камітэт» прадстаўлена інфармацыя аб Камітэце дзяржаўнага кантролю, прававых асновах дзейнасці Камітэта. У раздзелах «Дэпартамент фінансавых расследаванняў» і «Дэпартамент фінансавага маніторынгу» дадзена інфармацыя аб дзейнасці Дэпартаментаў, іх структура, гісторыя. У раздзеле «Часопіс» – інфармацыя аб штоквартальным часопісе «Государственный контроль: анализ, практика, комментарии», а таксама архіў нумароў з 2011 г.
Мовы – беларуская, руская, англійская.

Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь
Дзеліцца на раздзелы «Канстытуцыйны Суд» (змяшчае інфармацыю аб прававых асновах дзейнасці Канстытуцыйнага Суда, структуры, складзе і арганізацыі працы), «Навіны», «Акты Канстытуцыйнага Суда» (тэксты судовых рашэнняў з 1994 г.), «Звароты ў Канстытуцыйны Суд» (тлумачэнні аб парадку звароту ў Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь), «Веснік Канстытуцыйнага Суда» (анонс публікацый у часопісе з 2002 г.).
Мовы – беларуская, руская, англійская.

Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь
Афіцыйны сайт змяшчае раздзелы: «Банк сёння» (актуальныя курсы валют, цэны на каштоўныя металы, інфармацыя аб структуры банка, пра паслугі і аперацыях банка, гісторыя банкаўскай сістэмы); «Заканадаўства» - тэксты дакументаў, якія рэгламентуюць банкаўскую дзейнасць. Таксама прадстаўлены раздзелы «Манетарная палітыка», «Фінансавая стабільнасць», «Банкаўскі сектар», «Некредитные фінансавыя арганізацыі», «Плацежная сістэма і лічбавыя тэхналогіі», «Банкноты і манеты». На сайце прадстаўлены часопіс «Банкаўскі Веснік» (агляды часопіса, архіў электронных артыкулаў і нарматыўных дакументаў з 1999 г.).
Мовы – беларуская, руская, англійская.

Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Сайт змяшчае раздзелы: «Аб Палаце прадстаўнікоў» (гісторыя парламентарызму ў Беларусі, парадак утварэння Палаты прадстаўнікоў); «Структура і склад»; «Дзейнасць» (уключае планы падрыхтоўкі законапраектаў, падрыхтоўку і разгляд пытанняў заканадаўчай дзейнасці ў пастаянных камісіях, пленарныя пасяджэнні, хроніку заканадаўчай дзейнасці). На сайце прадстаўлены таксама навіны прэс-службы і мерапрыемствы Палаты прадстаўнікоў.
Мовы – беларуская, руская, англійская.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
На партале прадстаўлены раздзелы:

  • раздзел «Прэзідэнт» прысвечаны Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнку (статус, біяграфія, дакументы, фотаальбом, прэс-служба, звароты).
  • у раздзеле «Падзеі» – бягучыя навіны, выступленні, віншаванні, прэс-канферэнцыі і інтэрв'ю Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь;
  • у раздзеле «Дакументы» публікуюцца ўказы, распараджэнні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь;
  • у раздзеле «Дзяржава» – прэзідэнцкія праграмы і фонды, дакументы па сацыяльнай, жыллёвай, маладзёжнай, рэгіянальнай, кадравай і знешняй палітыцы дзяржавы, пытанні аховы навакольнага асяроддзя;
  • у раздзеле«Беларусь» – агульныя звесткі аб дзяржаве, дадзена інфармацыя аб геаграфіі, рэгіёнах, эканоміцы, праве, гісторыі і культуры Рэспублікі Беларусь;
  • у раздзеле«Дзяржорганы» – інфармацыя аб дзяржаўных органах і арганізацыях, рэгіёнах, свабодных эканамічных зонах, электронным гандлі ў Беларусі, турызме і цэнтральных СМІ.
Мовы – беларуская, руская, англійская.

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь
Афіцыйны сайт Урада Рэспублікі Беларусь. У раздзеле «Урад Рэспублікі Беларусь» прадстаўлены падраздзелы: «Структура»; «Рэспубліканскія органы дзяржкіравання» (міністэрствы, дзяржаўныя камітэты, дзяржаўныя арганізацыі, падпарадкаваныя Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь); «Прававыя асновы дзейнасці» (дакументы, якія рэгламентуюць дзейнасць Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь). Раздзел «Дзейнасць Урада» змяшчае падраздзелы: «Навіны»; «Рашэнні Савета Міністраў».
Мовы – беларуская, руская, англійская.

Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Змяшчае раздзелы: «Аб Савеце Рэспублікі» (статус і паўнамоцтвы, парадак фарміравання, гісторыя беларускага парламентарызму, прававая аснова дзейнасці); «Структура і склад» (інфармацыя пра кіраўніцтва, прэзідыум, пастаянныя калегіі, сакратарыят і інш.); «Заканадаўчая дзейнасць» (тэксты законапраектаў, дэкрэтаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якія паступілі на разгляд у Савет Рэспублікі, парадак дня пасяджэнняў Савета Рэспублікі, статыстычныя даныя аб ходзе і выніках заканадаўчага працэсу, хроніка пасяджэнняў);«Міжнародная дзейнасць» (дэлегацыі ў міжпарламенцкіх арганізацыях, удзел у працы міжпарламенцкіх і міжнародных арганізацый, рабочыя кантакты); «Работа са зваротамі грамадзян і юрыдычных асобаў»; «Праца ў рэгіёнах»; «Іншыя формы дзейнасці»; «Планы і мерапрыемствы», «Прэс-цэнтр» (выступленні, вынікі працы Савета Рэспублікі, аналітычныя і даведачныя матэрыялы).
Мовы – беларуская, руская.