Інфармацыйная падтрымка

Дадзены раздзел прызначаны для карыстальнікаў інтэрнэту.

Вы можаце атрымаць інфармацыю аб наяўнасці ў фондах нашай бібліятэкі пэўнага афіцыйнага выдання. Мы дапаможам падабраць спіс літаратуры па прававой тэме (10 назваў), якая Вас цікавіць, прадаставіць інфармацыю аб пэўным факце, падзеі ў галіне права. Акрамя таго, мы можам даць адказ разам з тэкстам дакумента, які можа быць заказаны праз службу электроннай дастаўкі дакументаў (ЭДД).

На Вашы пытанні адказваюць супрацоўнікі аддзела абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі. Адказы фарміруюцца з выкарыстаннем інфармацыйных рэсурсаў бібліятэкі і інтэрнэту. Запыты прымаюцца на беларускай і рускай мовах штодзень і выконваюцца ў парадку іх паступлення на працягу двух працоўных дзён.

У выпадку, калі Вы жадаеце самастойна знайсці неабходную інфармацыю і паскорыць час яе атрымання, прапануем скарыстацца:

Як задаць пытанне

Перш чым задаць пытанне, Вам неабходна прайсці рэгістрацыю. Пасля гэтага Вы атрымліваеце персанальны лагін і пароль (вядомы толькі Вам), выкарыстоўваючы які Вы можаце задаць пытанне або паглядзець свой асабісты архіў. Для зручнасці лагін і пароль мы дасылаем Вам на Ваш e-mail. Адказ на пытанне публікуецца на сайце ў раздзеле «Архіў выкананых запытаў» і высылаецца на e-mail, уведзены пры рэгістрацыі. Архіў выкананых запытаў даступны для ўсіх карыстальнікаў. У асабістым архіве захоўваюцца пытанні, зададзеныя Вамі, а таксама Ваша персанальная інфармацыя. Адказ на пытанне можа змяшчаць:

  • поўнае бібліяграфічнае апісанне запрошанага дакумента;
  • бібліяграфічны спіс (10 назваў);
  • спасылку на крыніцу, з якой атрыманы звесткі;
  • спасылку на крыніцу інфармацыі ў інтэрнэце;
  • адказ, які змяшчае тэкст дакумента, дапоўнены спасылкай на крыніцу інфармацыі, і які можа быць заказаны праз службу электроннай дастаўкі дакументаў (ЭДД);
  • адмоўны адказ;
  • метадычную кансультацыю.

Мы не вырашаем канкрэтных задач па праве і не аказваем юрыдычных кансультацый

Каб задаць пытанне, Вам неабходна зарэгістравацца

Мы будзем удзячныя, калі Вы накіруеце свае прапановы і заўвагі па арганізацыі віртуальнага цэнтра па адрасе: оооd@nlb.by