Органы мясцовага кіравання і самакіравання

Органы мясцовага кіравання і самакіравання

Брэсцкі абласны выканаўчы камітэт
У раздзеле «Афіцыйныя дакументы»– рашэнні Брэсцкага аблвыканкама (архіў з 2006 г.).
Мовы – беларуская, руская, англійская.

Брэсцкі гарадскі выканаўчы камітэт
У раздзеле «Афіцыйныя дакументы» размешчаны афіцыйныя дакументы Брэсцкага гарвыканкама і Брэсцкага гарадскога Савета дэпутатаў (на рускай мове).
Мова – руская.

Віцебскі абласны выканаўчы камітэт
У раздзеле «Афіцыйныя дакументы» прадстаўлены нарматыўныя прававыя акты Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта, Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў, нарматыўныя акты, якія рэгулююць кантрольную (наглядную) дзейнасць, узоры і шаблоны праектаў нарматыўных прававых актаў і іншых дакументаў (на рускай мове).
Мовы – руская, беларуская, англійская.

Віцебскі гарадскі выканаўчы камітэт
У раздзеле «Афіцыйныя дакументы» прадстаўлены архіў рашэнняў Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта (2010 - 2017 гг.) (на рускай мове).
Мовы – руская, беларуская, англійская.

Гомельскі абласны выканаўчы камітэт
Раздзел «Афіцыйныя дакументы» змяшчае нарматыўныя прававыя акты Гомельскага аблвыканкама і абласнога Савета дэпутатаў, гаррайвыканкамаў і мясцовых Саветаў дэпутатаў.
Мовы – беларуская, руская, англійская.

Гомельскі гарадскі выканаўчы камітэт
У раздзеле «Афіцыйныя дакументы» прадстаўлены рашэнні Гомельскага гарадскога выканаўчага камітэта і Гомельскага гарадскога Савета дэпутатаў.
Мовы – беларуская, руская, англійская.

Гродзенскі абласны выканаўчы камітэт
Мовы - беларуская, руская, англійская.

Гродзенскі гарадскі выканаўчы камітэт
На сайце прадстаўлены раздзелы «Рашэнні выканкама» і «Рашэнні Савета дэпутатаў» .
Мовы – беларуская, руская, англійская.

Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт
На сайце прадстаўлены раздзел«Нарматыўныя прававыя акты», у якім размешчаны рашэння Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта і Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў.
Мовы – беларуская, руская, англійская, кітайская.

Магілёўскі гарадскі выканаўчы камітэт
На сайце прысутнічае раздзел «Рашэнні гарвыканкама» (архіў з 2009 г.).
Мовы – беларуская, руская, англійская.

Мінскі абласны выканаўчы камітэт
На сайце прадстаўлены раздзел «Нарматыўныя дакументы Мінгарвыканкама».
Мовы – беларуская, руская, англійская.

Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт
Раздзел «Нарматыўныя дакументы» рашэнні і распараджэнні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта пачынаючы з 1996 г. (на рускай мове).
Мовы – беларуская, руская, англійская.