Азербайджан

Азербайджан

Вярхоўны Суд Азербайджанскай Рэспублікі
У раздзеле «Судовыя дакументы» - пастановы Пленума Вярхоўнага Суда, пастановы Вярхоўнага Суда, бюлетэні Вярхоўнага Суда і інш.
Мовы – руская, азербайджанская, англійская.

Заканадаўства Азербайджана
Сайт змяшчае дзеючыя нарматыўныя дакументы на рускай мове і дазваляе атрымаць інфармацыю аб усіх галінах права Азербайджана.

Заканадаўства Азербайджанскай Рэспублікі
На сайце прадстаўлены наступныя раздзелы: «Заканадаўства» (змяшчае законы Азербайджанскай Рэспублікі, указы і распараджэнні Прэзідэнта, нарматыўныя дакументы, кодэксы, канвенцыі, пастановы Канстытуцыйнага і Вярхоўнага Суда, дакументы розных міністэрстваў і ведамстваў) і  «Агляд абнаўленняў».
Мовы – руская, азербайджанская, англійская.

Нацыянальны сход Азербайджана
Сайт змяшчае Канстытуцыю Азербайджанскай Рэспублікі; законы; інфармацыю пра дзяржаўныя сімвалы, структуру і склад Нацыянальнага сходу Рэспублікі Азербайджан.
Мовы – руская, азербайджанская.

Міністэрства замежных спраў Азербайджанскай Рэспублікі
Мовы – азербайджанская, англійская.

Прэзідэнт Азербайджанскай Рэспублікі
На сайце размешчана інфармацыя аб дзейнасці, выступленнях, візітах, сустрэчах і прыёмах Прэзідэнта Ільхама Аліева. Сайт змяшчае наступныя раздзелы: «Дакументы» (указы, распараджэнні, лісты, звароты, дэкларацыі, заявы, законы, кодэксы, канцэпцыі); «Прэзідэнт» (прэзідэнцкая ўлада, працоўны графік, біяграфія); «Адміністрацыя»; «Навіны» (сустрэчы, мерапрыемствы, візіты, прыёмы, выступленні, прэс-канферэнцыі, інтэрв'ю); «Азербайджан» (гісторыя, сімвалы, Канстытуцыя, святы).
Мовы – руская, азербайджанская, англійская.