Віртуальныя юрыдычныя службы / кансультацыі

У раздзеле прадстаўлены сайты бясплатных віртуальных юрыдычных службаў і кансультацый юрыстаў.

Рэспубліка Беларусь

Беларуская віртуальная кансультацыя
Бясплатныя кансультацыі юрыстаў, аўдытараў, бухгалтараў.

Віртуальная юрыдычная кансультацыя
Бясплатныя кансультацыі юрыстаў па розных галінах права.

Online-кансультацыя Беларускай Рэспубліканскай калегіі адвакатаў
У рамках online-кансультацыі адвакаты Беларускай Рэспубліканскай калегіі адвакатаў аказваюць прававую дапамогу насельніцтву па розных пытаннях, у тым ліку па крымінальных, грамадзянскіх і сямейных справах.
Задаць анлайн-пытанне юрысту бясплатна могуць усе грамадзяне Рэспублікі Беларусь.

Правовед.by
Юрыдычная анлайн-кансультацыя для аказання бясплатнай юрыдычнай дапамогі па заканадаўстве Рэспублікі Беларусь.

Прававы форум Беларусі
“Прававы форум Беларусі” створаны Нацыянальным цэнтрам прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь з мэтай прадастаўлення наведвальнікам інтэрактыўнай пляцоўкі для зносін, атрымання інфармацыі, абмену вопытам і меркаваннямі (з удзелам спецыялістаў у галіне права) па пытаннях, звязаных з правам, правапрымяняльнай практыкай, растлумачэннем заканадаўства. Наведвальнікі форума могуць зарэгістравацца і задаць пытанне юрыстам па розных галінах права.

BelPravo.by: партал прававой падтрымкі.
На сайце можна атрымаць прававую дапамогу і кваліфікаванае меркаванне па пытаннях, якія вас цікавяць. Кансультанты сайта – прафесійныя юрысты. Выказваемыя думкі засноўваюцца на глыбокай тэарэтычнай падрыхтоўцы, веданні нарматыўных прававых актаў і шырокай практыцы.

ISTINA.BY
Юрыдычныя паслугі ў Мінску і Беларусі якасна, нядорага і ў самыя кароткія тэрміны аказваюць атэставаныя Міністэрствам юстыцыі спецыялісты, якія маюць практычны вопыт больш за 7 гадоў. Паслугі па аказанні прававой дапамогі даступныя толькі юрыдычным асобам. Таксама на сайце можна атрымаць бясплатную кансультацыю юрыста па пытаннях ў рамках працоўнага, жыллёвага, сямейнага, грамадзянскага і адміністрацыйнага права. Мова – руская.

Рэспубліка Казахстан

Казахстанская віртуальная кансультацыя
Бясплатная кансультацыя юрыстаў па любых пытаннях у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Казахстан.

Рэспубліканскі цэнтр прававой інфармацыі Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Казахстан
У раздзеле «Пытанне – адказ» – бясплатная юрыдычная кансультацыя па розных галінах права.

Mojazarplata.kz.
Бясплатная анлайн-кансультацыя юрыста па працоўным праве.

Расійская Федэрацыя

Расійская віртуальная кансультацыя
Бясплатная юрыдычная кансультацыя па любых галінах права Расійскай Федэрацыі.

Парады адвакатаў
Бясплатныя юрыдычныя кансультацыі адвакатаў і юрыстаў.

Юрыдычная кансультацыя
Бясплатная юрыдычная кансультацыя па тэлефоне і анлайн па любым пытанні.

Svem.ru
Каб атрымаць бясплатную кансультацыю юрыста, неабходна запоўніць форму або звязацца па тэлефоне.

Украіна

Украінская віртуальная кансультацыя
Бясплатная юрыдычная кансультацыя па розных галінах права Украіны.

Юрыдычныя анлайн-паслугі
На сайце шмат юрыдычнай інфармацыі як для юрыстаў, так і для ўсіх, хто цікавіцца ўкраінскім заканадаўствам. Таксама маецца бясплатная юрыдычная кансультацыя, якая прадастаўляецца па любым пытанні і па любой галіне права Украіны.

111