Зала прававой інфармацыі

Зала прававой інфармацыі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі з'яўляецца структурным падраздзяленнем аддзела абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі, ажыццяўляе комплекснае абслугоўванне карыстальнікаў прававымі інфармацыйнымі рэсурсамі.

Агульныя звесткі

2-гі паверх, пам. 207b

У зале вядзецца абслугоўванне ўсіх чытачоў бібліятэкі, выконваюцца заказы на дакументы з падсобнага фонду па вусным запыце чытача.

Падсобны фонд залы ўключае звыш 30 тыс. адзінак захоўвання на беларускай, рускай і замежных мовах:

  • кнігі (канстытуцыі, кодэксы, законы і каментарыі да іх, зборнікі нарматыўна-прававых актаў, энцыклапедыі, слоўнікі, даведнікі і г.д.);
  • афіцыйныя перыядычныя выданні органаў дзяржаўнай улады, міністэрстваў і ведамстваў, вышэйшых судовых органаў Рэспублікі Беларусь, Расійскай Федэрацыі, краін СНД і замежных краін, а таксама СССР, РСФСР і БССР.

Доступ да электронных ресурсаў

Забяспечаны доступ да электронных рэсурсаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі:

Забяспечаны доступ да паўнатэкставых электронных прававых рэсурсаў:

  • эталоннага банка даных прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь з інфармацыйна-пошукавай сістэмай "Эталон";
  • даведачнай прававой сістэмы "КонсультантПлюс. Беларусь";
  • інфармацыйна-прававой сістэмы "Эксперт";
  • аналітычнай прававой сістэмы "Бизнес-Инфо";
  • інфармацыйна-прававой анлайн-сістэмы "Нормативка.by";
  • даведачнай прававой сістэмы "КонсультантПлюс. Россия";
  • інфармацыйна-пошукавай анлайн-сістэмы "Законодательство стран СНГ";
  • даведачна-інфармацыйнай сістэмы "ЮСИАС" (па стане на 2014 г.);
  • інфармацыйна-пошукавай сістэмы "Кодекс", якая змяшчае электронную сістэму нарматыўна-тэхнічнай інфармацыі "Нормы, правила, стандарты России" (па стане на 2007 г.);
  • даведачна-прававой сістэмы "Нормативные акты Украины" (па стане на 2010 г.).

Падаецца доступ да баз даных сусветных вытворцаў.

Дадатковыя магчымасці:

Дадатковыя паслугі:

  • ксеракапіраванне фрагментаў друкаваных выданняў;
  • капіраванне інфармацыі з баз даных на электронныя носьбіты карыстальнікаў;
  • раздрукоўка электроннай інфармацыі;
  • прымаюцца папярэднія заказы на сканіраванне фрагментаў дакументаў з падсобнага фонду залы.

Рэжым работы залы адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.

Кантакты

Дзяжурны бібліёграф
Тэл.: (+375-17) 293-27-28 ( внутр. 77-28)
Загадчык сектара:
Тэл.: (+375-17) 293-27-32 (внутр. 77-32)
Загадчык аддзела абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі
Тэл.: (+375-17) 293-28-68 (внутр. 78-68).


111