Эталонны банк даных прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь

Банкі даных прававой інфармацыі ў складзе інфармацыйна-пошукавай сістэмы “Эталон”
  • Заканадаўства Рэспублікі Беларусь змяшчае: 
      • дэкрэты і ўказы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь;
      • законы Рэспублікі Беларусь;
      • пастановы палат парламента і Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь;
      • прававыя акты Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, Камітэта дзяржаўнага кантролю, Следчага камітэта, Упраўлення справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, міністэрстваў, іншых рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання;
      • прававыя акты Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь, пленумаў Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь і Вышэйшага Гаспадарчага Суда Рэспублікі Беларусь;
      • тэхнічныя нарматыўныя прававыя акты.

  • Рашэнні органаў мясцовага кіравання і самакіравання ўключае:

    • прававыя акты абласных, Мінскага гарадскога Саветаў дэпутатаў, аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама, мясцовых Саветаў дэпутатаў, выканаўчых і распарадчых органаў базавага тэрытарыяльнага ўзроўню.

  • Міжнародныя дагаворы змяшчае:

      • міжнародныя дагаворы Рэспублікі Беларусь;
      • прававыя акты, якія прымаюцца ў рамках Садружнасці Незалежных Дзяржаў, Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы і іншых міждзяржаўных утварэнняў.

  • Распараджэнні ўрада і прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь змяшчае распараджэнні:

      • Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь;
      • Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь;
      • Кабінета Міністраў Рэспублікі Беларусь.

  • Судовая практыка ўключае:

      • рашэнні і заключэнні Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь;
      • пастановы пленумаў Вярхоўнага Суда і Вышэйшага Гаспадарчага Суда;
      • растлумачэнні Вышэйшага Гаспадарчага Суда Рэспублікі Беларусь;
      • вызначэнні (рашэнні) калегій Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь;
      • пастановы прэзідыумаў абласных судоў (суда г. Мінска);
      • агляды судовай практыкі;
      • рашэнні гаспадарчых судоў па канкрэтных справах.

  • Правапрымяняльная практыка аб'ядноўвае дакументы па пытаннях прымянення актаў заканадаўства Рэспублікі Беларусь, матэрыялаў, якія спрыяюць адзінаму разуменню і прымяненню нормаў заканадаўства:

      • аналітычныя і метадычныя матэрыялы;
      • каментарыі да заканадаўства;
      • практычныя тлумачэнні;
      • навуковыя і навукова-практычныя артыкулы па розных аспектах правапрымянення.

  • Формы дакументаў змяшчае:

      • тыпавыя (прыкладныя) формы дагавораў;
      • узоры палажэнняў, інструкцый, кантрактаў, правіл, пагадненняў, статутаў;
      • іншыя прававыя і дзелавыя дакументы, якія змяшчаюцца ў прававых актах Рэспублікі Беларусь, уключаных у эталонны банк даных прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

    Актуалізацыя прававога інфармацыйнага рэсурсу ажыццяўляецца штодзённа.

    Банкі даных НЦПІ