Аб дзейнасці абласных навуковых бібліятэк як навукова-метадычных цэнтраў

Аб дзейнасці абласных навуковых бібліятэк як навукова-метадычных цэнтраў

Рашэнне калегіі Міністэрства кулыпуры Рэспублікі Беларусь ад 28.10.1999 № 8 п. 1

У рэспубліцы скалалася і функцыянуе сістэма навукова-метадычнага забеспячэння дзейнасці бібліятэк. На абласным узроўні ўзаемасувязі паміж біблілтэкамі розных відаў ажыццяўляюць шэсць абласных універсальных бібліятэк. Іх сукупны інфармацыйны рэсурс складае звыш 4,5 млн. экз., што дазваляе ім з'яўляцца істотнай часткай сістэмы інфраструктурнага абслугоўвання насельніцтва Беларусі.

На фоне мізэрных паступленняў у публічныя бібліятэкі абласныя маюць адносна станоўчую дынаміку фарміравання сваіх рэсурсаў. На працягу апошняга пяцігоддзя штогадовы прырост сукупнага фонду абласных бібліятэк складае 1,2%. Адбываецца і павелічэнне колькасці іх чытачоў. У 1997 г. абласнымі бібліятэкамі карысталіся 271,6 тыс. чалавек, у 1998 г. — 277,8 тысяч.

Прынцыпы, мэты, задачы і функцыянальнае прызначэнне абласных бібліятэк замацаваны ў статутах, палажэннях і праграмах іх развіцця. Бібліятэчна-інфармацыйныя працэсы выконваюць 542 бібліятэчныя спецыялісты.

У апошнія гады ідзе актыўны пошук аптымальнай структуры абласных бібліятэк. Ствараюцца новыя падраздзяленні: краязнаўчай работы, аўтаматызацыі, перыёдыкі і іншыя.

Сёння ў дзейнасці абласных бібліятэк як метадычных цэнтраў вызначаны наступныя прыярытэты: захаванне і развіццё бібліятэчнай сеткі і яе інфармацыйных рэсурсаў, прававое рэгуляванне бібліятэчнага абслугоўвання насельніцтва, забеспячэнне інфарматызацыі бібліятэчнай справы і стварэнне аўтаматызаванай сістэмы бібліятэк рэгіёна.

Спынена неабгрунтаванае скарачэнне сеткі публічных бібліятэк. Калі на працягу 1990—1996 гг. працэнт скарачэння бібліятэк складаў 2,2% за год, то ў 1997—1998 гг. штогод скарачалася ўсяго 0,3%. У некаторых абласцях назіраецца больш станоўчая дынаміка. Так, у Гомельскай вобласці два гады запар адкрываецца па адной бібліятэцы, стабілізавалася сітуацыя ў Магілёўскай вобласці, дзе ў апошнія гады колькасць бібліятэк застаецца нязменнай. Павялічыўся працэнт ахопу насельніцтва бібліятэчным абслугоўваннем. У цэлым па рэспубліцы гэта лічба складае 37%. У сельскай мясцовасці наведвальнікамі бібліятэк з'яўляюцца 56% жыхароў.

Адбыліся змены ў камплектаванні фондаў. Асобныя абласныя бібліятэкі (Магілёўская, Брэсцкая, Мінская) узялі на сябе функцыі цэнтралізаванага камплектавання. У выніку скараціўся шлях новай кнігі ад выдавецтва да ЦБС (не больш 2-х тыдняў), у 1,5—2 разы павялічылася колькасць паступленняў у адну бібліятэку.

Вядзецца пошук дадатковага фінансавання: распрацоўваюцца мэтавыя праграмы па прыярытэтных напрамках дзейнасці, афармляюцца заяўкі на гранты. Цікавыя напрацоўкі ў гэтым плане маюць Гомельская (праграма «Жывая памяць Гомельшчыны»), Віцебская (праграма «Урокі духоўнасці»), Магілёўская (праграма падключэння бібіліятэкі да INTERNET) абласныя бібліятэкі.

Комплексная камп'ютэрызацыя абласных бібліятэк аказала сутнасны ўплыў на змяненне відавай структуры іх інфармацыйнай прадукцыі і паслуг. Ствараюцца ўласныя электронныя рэсурсы, якія ў сукупным вызначэнні складаюць каля 400 тыс. запісаў. За апошні час істотна палепшылася забяспечанасць абласных бібліятэк камп'ютэрнай тэхнікай. Адносна 1995 г. колькасць персанальных камп'ютэраў вырасла больш, чым у 2 разы, і складае 160 адзінак.

З'яўляючыся буйнейшымі камунікатыўнымі структурамі, абласныя бібліятэкі пачалі развіваць аўтаматызаваныя інфармацыйныя бібліятэчныя сеткі. Бясспрэчнымі лідэрамі тут з'яўляюцца Магілёўская і Гомельская бібліятэкі, якія яшчэ ў 1993 г. пачалі работу ў аўтаматызаваным рэжыме.

Сваё прызначэнне як метадычных цэнтраў абласныя бібліятэкі бачаць у адпрацоўцы і мадыфікацыі розных напрамкаў бібліятэчнай справы, у захаванасці і развіцці яе рэгіянальнай спецыфікі. У кантэксце сацыяльна-эканамічных пераўтварэнняў увага абласных бібліятэк скіравана перш за ўсё на дапамогу кожнай бібліятэцы па ўсведамленню яе месца ў сацыякультурным асяроддзі, у пераасэнсаванні дзейнасці адпаведна патрабаванням грамадства. Дапамога бібліятэкам у гэтым напрамку базіруецца на выніках даследчай дзейнасці. За апошнія тры гады абласнымі бібліятэкамі праведзены 20 даследаванняў па розных праблемах. Найбольш актыўна працавалі ў дадзеным кірунку Віцебская і Гродзенская абласныя бібліятэкі. Галоўнымі тэмамі даследаванняў з'яўляліся чытацкі попыт, магчымасці бібліятэк па яго задавальненню, праблемы абслугоўвання асобных катэгорый чытачоў.

Як каардынацыйныя цэнтры абласныя бібліятэкі ўзначалілі работу па стварэнню рэгіянальных краязнаўчых інфармацыйных рэсурсаў. Укараненне новых тэхналогій дазволіла ў шэрагу абласцей стварыць і адпаведныя базы даных. Найбольш значных вынікаў дасягнулі бібліятэкі Магілёўскай і Гомельскай абласцей.

Значнае месца ў арганізацыйна-метадычнай дзейнасці займае вывучэнне і распаўсюджванне вопыту работы публічных бібліятэк. Амаль ва ўсіх абласцях выходзяць інфармацыйныя бюлетэні, якія адлюстроўваюць найбольш важныя і цікавыя падзеі з бібліятэчнай практыкі. Яны датычаць арганізацыйна-метадычнай работы, фарміравання і захоўвання кніжных фондаў, асаблівасцей абслугоўвання асобных катэгорый чытачоў, формаў і метадаў масавай работы, дзейнасці аматарскіх аб'яднанняў і іншых.

Часцей за ўсё вывучаўся і абагульняўся абласнымі бібліятэкамі вопыт краязнаўчай работы публічных бібліятэк.

У абласцях існуе адпаведная сістэма павышэння кваліфікацыі бібліятэчных работнікаў. Практыкуюцца стажыроўкі на базе абласных бібліятэк, штогод праводзяцца семінары, школы дырэктараў, наладжаны прафесійныя кантакты з замежнымі калегамі. Плённымі з'яўляюцца выезды спецыялістаў у Нацыянальную бібліятэку Беларусі, на міжнародныя і рэспубліканскія канферэнцыі і семінары, a таксама ў бібліятэкі іншых абласцей. На павышэнне кваліфікацыі ў значнай ступені зарыентавана выдавецкая дзеннасць абласных бібліятэк, якая ў асноўным вядзецца згодна з рэспубліканскім каардынацыйным планам навукова - метадычнай і даследчай работы. Колькасць выдадзеных матэрыялаў за апошнія тры гады скаладае 163 назвы, каля 60% з іх — метадычныя парады ў дапамогу па рабоце публічных бібліятэк як культурна - асветніцкіх цэнтраў, 39% прысвечаны апісанню перадавога вопыту, інавацыйных форм работы.

Разам з тым, большасць абласных бібліятэк (Віцебская, Гродзенская, Брэсцкая, Мінская) на фоне дастатковага метадычнага забеспячэння традыцыйных напрамкаў, работы праяўляюць пасіўнасць у вырашэнні практычных задач па ўкараненню сучасных тэхналогій. Усе абласныя бібліятэкі не ўдзяляюць дастатковай увагі вырашэнню праблем, якія ляжаць у плоскасці прававых, экаяамічных і тэхналагічных ведаў.

Узрастае неабходнасць актуалізацыі існуючых нарматыўна-рэгламентуючых дакументаў па арганізацыі дзейнасці абласной бібліятэкі. У рамках свайго рэгіёна абласныя бібліятэкі павінны ўзначаліць работу па шырокаму прававому інфармаванню ўсіх структур грамадства і, у першую чаргу, кожнага асобнага грамадзяніна. Пачынаць неабходна са стварэння публічных цэнтраў прававой інфармацыі на базе абласных бібліятэк, а ў перспектыве — сеткі аналагічных цэнтраў раённага маштабу.

Можна канстатаваць нізкі ўзровень аўтаматызацыі ў Гродзенскай і Віцебскай абласцях, дзе абласныя бібліятэкі, як і падведамныя ім ЦБС, знаходзяцца на этапе ўнутрыбібліятэчнай аўтаматызацыі, калі набываецца камп'ютэрная тэхніка і праграмныя прадукты, ажыццяўляецца аўтаматызацыя асноўных бібліятэчна-бібліяграфічных працэсаў. Праблем у вырашэнні інфармацыйных задач яшчэ шмат. Галоўная сярод іх — фарміраванне інфармацыйных масіваў у электроннай форме і распрацоўка адпаведнай нарматыўна-рэгламентуючай дакументацыі.

Па-ранейшаму большасці бібліятэк на папаўненне фондаў выдзяляецца не больш за 9% сродкаў ад агульнага фінансавання замест рэкамендуемых Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь 15%.

Назіраецца тэндэнцыя да памяншэння ў абласных бібліятэках кадраў з вышэйшай спецыяльнай адукацыяй. У параўнанні з 1995 г. іх колькасць знізілася на 10%.

Адчуваецца вострая неабходнасць у больш грунтоўнай тэарэтычнай і практычнай падрыхтоўцы спецыялістаў як абласных, так і публічных бібліятэк на авалоданню камп'ютэрнай тэхнікай і сучаснымі тэхналогіямі. He трапляюць у рэгіёны і выпускнікі Беларускага універсітэта культуры з адпаведнай спецыялізацыяй. На сённяшні дзень адсутнічае стратэгія кадравага забеспячэння абласных бібліятэк як рэгіянальных цэнтраў навукова-метадычнай дзейнасці.

Існуе вострая неабходнасць у пашырэнні плошчаў абласных бібліятэк. Станоўча вырашана гэта праблема ў Гомельскай абласной бібліятэцы, якая заканчвае прыбудову да асноўнага корпуса, прынята рашэнне аб праектаванні тыпавога будынка для Гродзенскай абласной бібліятэкі. Недастатковае фінансаванне абмяжоўвае магчымасці ўсіх бібліятэк у набыцці мэблі, тэхнікі і іншага абсталявання.

Калегія Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

ВЫРАШЫЛА:

1. Аддзелу ўстаноў культуры і народнай творчасці (Т.І.Стружэцкі), эканамічнаму ўпраўленню (Н.М.Казімірская), Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (Г.М.Алейнік):

  • распрацаваць у I кв. 2000 г. палажэнне аб платных паслугах бібліятэкі і іх прыкладны пералік;
  • правесці ў III кв. 2000 г. на базе Гродзенскай абласной універсальнай бібліятэкі рэспубліканскі семінар кіраўнікоў і спецыялістаў абласных бібліятэк па праблемах нарматыўна-прававога забеспячэння бібліятэчнай дзейнасці;
  • распрацаваць у IV кв. 2000 г. метадычныя матэрыялы па арганізацыі дзейнасці абласной універсальнай навуковай бібліятэкі

2. Аддзелу навучальных і навукова-даследчых устаноў (Б.А.Лазука), упраўленню капітальнага будаўніцтва і матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння (В.В.Рымашэўскі) разгледзець у I квартале 2000 г. пытанне аб стварэнні базы для падрыхтоўкі студэнтаў факультэта бібліятэчна-інфармацыйных сістэм Беларускага універсітэта культуры па новых тэхналогіях.

3. Беларускаму інстытуту праблем культуры (А.Я.Міхневіч):

  • арганізаваць з I кв. 2000 г. падрыхтоўку спецыялістаў абласных бібліятэк па авалоданню камп'ютэрнай тэхнікай і новымі тэхналогіямі;
  • распрацаваць у II кв. 2000 г. падпраграму «Бібліятэчныя кадры» ў рамках рэспубліканскай комплекснай праграмы «Культура».

4. Упраўленням культуры аблвыканкомаў:

  • разглядзець у I паўгоддзі 2000 г. пытанне аб метадычным забеспячэнні прыярытэтных напрамкаў развіцця бібліятэк вобласці (фарміраванне інфармацыйных рэсурсаў і камп'ютэрызацыя бібліятэк);
  • стварыць на працягу 2000 г. на базе абласных бібліятэк публічныя цэнтры прававой інфармацыі;
  • разглядзець на працягу 2000 г. пытанне аб паляпшэнні матэрыяльна-тэхнічнай базы абласных бібліятэк як навукова-метадычных цэнтраў.

5. Абласным універсальным навуковым бібліятэкам:

  • правесці на працягу 2000 г. вывучэнне стану інфармацыйнага патэнцыялу рэгіёна з мэтай інтэграцыі ў адзіную інфармацыйную прастору;
  • актывізаваць сваю дзейнасць па фарміраванню інфармацыйных масіваў у электроннай форме з адлюстраваннем бягучай і рэтраспектыўнай інфармацыі па ўсяму комплексу пытанняў развіцця рэгіёна, па ўдасканаленню розных формаў доступу да гэтай інфармацыі;
  • узначаліць работу на працягу 2000 г. па фарміраванню ў сваім рэгіёне сеткі публічных цэнтраў прававой інфармацыі;
  • у адпаведнасці з рэспубліканскай «Праграмай работ па падключэнню аб'ектаў культуры да сеткі INTERNET» на працягу 2000 г. далучыцца да сеткі INTERNET.

6. Кантроль за выкананнем рашэння калегіі ўскласці на намесніка міністра культуры В.К.Гедройца.

111