Іншыя дзяржаўныя органы

Іншыя дзяржаўныя органы

Вышэйшая атэстацыйная камісія Рэспублікі Беларусь
У раздзеле «Нарматыўныя прававыя акты» размешчаны дакументы, якія рэгламентуюць дзейнасць ВАК РБ; дакументы аб прысуджэнні вучоных ступеняў, падрыхтоўцы навуковых кадраў, прысваенні вучоных званняў, пераатэстацыі, настрыфікацыі і інш.
Мовы – беларуская, руская.

Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Мовы – беларуская, руская.

Нацыянальны цэнтр заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь
У раздзеле «Нарматворчая дзейнасць» прыведзены нарматыўныя акты, якія рэгулююць нарматворчую дзейнасць; законапраекты, якія распрацоўваюцца ў Рэспубліцы Беларусь. У раздзеле «Навуковая дзейнасць» - агляд публікацый па юрыдычнай тэматыцы, вучоныя-юрысты Беларусі аб заканадаўстве і заканатворчасці і інш.
Мовы – беларуская, руская, англійская.

Цэнтральная камісія Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў
У раздзеле «Заканадаўства» - законы i iншыя акты заканадаўства Рэспублікі Беларусь, якія рэгулююць парадак падрыхтоўкі і правядзення выбарчых кампаній і рэгламентуюць дзейнасць Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў.
Мовы – беларуская, руская, англійская.