Віртуальны цэнтр прававой інфармацыі
Міністэрства Рэспублікі Беларусь
Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь
На сайце прадстаўлены раздзелы: «Узброеныя Сілы» (кіруючы склад, структура), «Ваенная адукацыя». У раздзелах «Прававыя асновы» «Ваенная палітыка» прадстаўлены нарматыўна-прававыя акты, якія рэгулююць дзейнасць Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, міжнародныя дакументы дадзенай сферы (на рускай мове).
Мовы – беларуская, руская, англійская.
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
На партале прадстаўлена інфармацыя для навучэнцаў, якія паступаюць, бацькоў, студэнтаў, аспірантаў, кіраўнікоў. У раздзеле «Прававая аснова дзейнасці» прадстаўлены дакументы, якія рэгламентуюць дзейнасць Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Мовы – беларуская, руская, англійская.
Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь
У раздзеле «Лакальныя прававыя акты МАРГ» змяшчаюцца загады міністэрства. У раздзеле «Дзейнасць» змяшчаюцца нарматыўныя прававыя акты і інфармацыя па напрамках дзейнасці міністэрства.
Мовы – беларуская, руская, англійская.
Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь
Мовы – беларуская, руская.
Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь
Раздзел «Нарматыўная прававая база» ўключае базу нарматыўных прававых актаў (законаў; указаў, дэкрэтаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь; пастановы Савета Міністраў у галіне аховы здароўя), тэхнічных нарматыўных прававых актаў; тэксты дзеючых пастаноў Міністэрства, якія прайшлі рэгістрацыю ў Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Беларусь; пастановы Галоўнага дзяржаўнага санітарнага ўрача Рэспублікі Беларусь; загады і іншыя нарматыўныя акты Міністэрства аховы здароўя, якія не падлягаюць уключэнню ў Нацыянальны рэестр нарматыўных прававых актаў.
Мовы – беларуская, руская, англійская
Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь
У раздзеле "Афіцыйныя дакументы" – дакументы, якія рэгламентуюць дадзеную сферу дзейнасці. Маюцца таксама спасылкі на падведамасныя арганізацыі.
Мовы – беларуская, руская, англійская.
Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь
Сайт складаецца з раздзелаў: “Знешняя палітыка” (“Двухбаковае супрацоўніцтва”, “Шматбаковае супрацоўніцтва”), “Знешні гандаль”, “Консульская дзейнасць", “Прэс-служба”. Таксама прыведзены спіс дыпламатычных прадстаўніцтваў Рэспублікі Беларусь за мяжой, навіны МЗС.
Мовы – беларуская, руская, англійская.
Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
У раздзеле «Дакументы» прадстаўлены: законы, ўказы, пастановы, загады, палажэнні, пагадненні, памяткі, рэкамендацыі, інструкцыі, формы, парадкі, табліцы, пералікі, а таксама заканадаўства ў сферы інтэлектуальнай уласнасці, тэхнічныя нарматыўныя прававыя акты, тэндэры. Прыведзена статыстыка аб СМІ.
Мовы – беларуская, руская, англійская.
Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь
У раздзеле «Заканадаўства ў сферы культуры» прыведзены асноўныя нарматыўныя дакументы: Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь, заканадаўства ў сферы культуры, тэхнічныя нарматыўныя прававыя акты.
Мовы – беларуская, руская, англійская.
Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь
Сайт змяшчае раздзелы: “Аб міністэрстве” (мэты і задачы, кіраўніцтва, структура міністэрства), «Дакументацыя» (змяшчае тэксты праграм, прававых актаў, тэхнічных нарматыўна-прававых актаў і формы ведамаснай справаздачнасці), “Структура галіны”. Маецца інфармацыя аб галіновых СМІ – «Белорусская лесная газета» і «Лесное и охотничье хозяйство». Таксама на сайце прадстаўлены навіны міністэрства, можна скласці электронны зварот.
Мовы – беларуская, руская, англійская.
Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь
У раздзеле «Заканадаўства ў галіне бяспекі» – законы, указы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь; пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь; пастановы МНС; тэхнічныя нарматыўныя прававыя акты; агляд заканадаўства з 2009 г.
Мовы – беларуская, руская.
Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь
На сайце прадстаўлены раздзелы: “Падатковы кантроль”, “Падатковы кодэкс”, “Еўразійскі эканамічны саюз”, “Формы дакументаў” (з падраздзеламі для фізічных асоб, для ІП і для арганізацый), “Праграмнае забеспячэнне” (інфармацыя па электронным дэклараванні). У раздзеле «Міжнароднае супрацоўніцтва» – двухбаковыя пагадненні па падаткаабкладанні паміж Рэспублікай Беларусь і іншымі краінамі.
Мова – беларуская, руская.
Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь
У раздзеле «Нарматыўна-прававая інфармацыя» прадстаўлены пералік тэхнічных нарматыўных прававых актаў (загады, пастановы) Міністэрства прамысловасці.
Мовы – руская.
Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь
На сайце прадстаўлена даведачная інфармацыя аб міністэрстве; нарматыўна-прававая, статыстычная, даведачная інфармацыя па аплаце працы (памер мінімальнай заработнай платы і інш.), працоўных адносінах (новае ў працоўным заканадаўстве і інш.), ахове працы, рынку працы і занятасці насельніцтва, сямейнай палітыцы (дэмаграфічная сітуацыя, сістэма дзяржаўных дапаможнікаў і інш.), пенсійным забеспячэнні (пераразлік пенсій, сярэднія памеры пенсій і інш.); пералік праграм Міністэрства працы і сацыяльнай абароны i інш.
Мовы – беларуская, руская.
Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь
На сайце прадстаўлены раздзелы: «Заканадаўства» (дзеючае заканадаўства ў галіне аховы навакольнага асяроддзя (на рускай мове)), «Афіцыйная статыстычная інфармацыя Міністэрства прыродных рэрурсаў і аховы навакольнага асяроддзя» (на рускай мове).
Мовы – беларуская, руская, англійская.
Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь
Мовы – беларуская, руская, англійская.
Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь
У раздзеле «Заканадаўства» змяшчаюцца законы, указы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, якія рэгламентуюць дзейнасць Міністэрства; загады, пастановы Міністэрства спорту і турызму (на рускай мове).
Мовы – руская, англійская.
Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь
У раздзеле «Пералік НПА, якія рэгулююць дзейнасць» – нарматыўныя прававыя акты ў галіне сувязі і інфарматызацыі, дзяржаўныя рэгістры інфармацыйных рэсурсаў і сістэм, а таксама інфармацыя аб ліцэнзаванні, сертыфікацыі і інш.(на рускай мове).
Мовы – беларуская, руская, англійская.
Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь
У раздзеле «Нарматыўныя прававыя акты» размешчаны нарматыўныя прававыя акты, тэхнічныя нарматыўныя прававыя акты, якія рэгулююць працу Міністэрства.
Мовы – беларуская, руская.
Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь
Сайт змяшчае стужку навін, зводку, інфармацыю аб міністэрстве і адміністрацыйных працэдурах, маецца тэлефон даверу, а таксама інтэрнэт-рэсурсах розных падраздзяленняў сістэмы МУС.
Мовы – беларуская, руская, англійская.
Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь
На сайце прадстаўлены раздзелы: “Бюджэтная палітыка”; “Падатковая палітыка”; “Выкананне бюджэту”; “Аўдытарская дзейнасць”; “Нагляд за страхавой дзейнасцю”, “Дзяржаўны доўг”; “Бухгалтарскі ўлік. МСФС”; “Дзейнасць з каштоўнымі металамі і каштоўнымі камянямі”; “Кантрольна-рэвізійная дзейнасць”, "Дэпартамент дзяржаўных знакаў", "Дэпартамент па каштоўных паперах", дзе прыводзяцца акты заканадаўства.
Мовы – беларуская, руская, англійская.
Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь
На сайце прадстаўлены раздзелы: “Макраэканоміка”, “Інвестыцыі”, “Знешнеэканамічная дзейнасць”, “Санацыя і банкруцтва”, “Зялёная эканоміка” і інш., у якіх дадзена інфармацыя па гэтых напрамках дзейнасці міністэрства. Прысутнічаюць раздзелы: "Малому і сярэдняму бізнесу", "Рамесная дзейнасць", у якіх прыведзены дакументы, якія рэгулююць дадзеныя віды дзейнасці.
Мовы – беларуская, руская, англійская.
Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь
У раздзеле «Заканадаўства» дырэктывы, указы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, пастановы Савета Міністраў, палажэнні, правілы Міністэрства энергетыкі і інш.
Мовы – беларуская, руская, англійская.
Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь
У раздзеле «Прававая аснова дзейнасці» прыведзены дакументы, якія рэгламентуюць дзейнасць Міністэрства. Афіцыйнае выданне Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь – часопіс «Юстыцыя Беларусі».
Мовы – беларуская, руская, англійская.