Віртуальны цэнтр прававой інфармацыі
Судовая ўлада
Вярхоўны Суд Расійскай Федэрацыі
Прадстаўлены паўнамоцтвы, парадак утварэння і дзейнасць, навіны і падзеі Вярхоўнага Савета Расійскай Федэрацыі. У раздзеле “Дакументы” – пастановы Пленума Вярхоўнага Суда Расійскай Федэрацыі; праекты нарматыўна-прававых актаў, унесеныя Вярхоўным Судом Расійскай Федэрацыі ў Дзяржаўную Думу Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі ў якасці заканадаўчай ініцыятывы; “Бюлетэнь Вярхоўнага Суда Расійскай Федэрацыі”; “Агляды судовай практыкі Вярхоўнага Суда Расійскай Федэрацыі”; “Агляды судовай статыстыкі Вярхоўнага Суда Расійскай Федэрацыі”.
Мовы – руская, англійская, французская.
Генеральная пракуратура Расійскай Федэрацыі
Змяшчае звесткі аб структуры і кіраўніцтве пракуратуры. У раздзеле «Дакументы»
- прававыя асновы дзейнасці Генеральнай пракуратуры, нарматыўныя акты Генеральнай пракуратуры, навукова-метадычныя матэрыялы, матэрыялы судовай практыкі, пастановы Еўрапейскага Суда па правах чалавека, статыстычныя даныя.
Мовы – руская, англійская.
Дзяржаўная аўтаматызаваная сістэма “Правасуддзе”
Інтэрнэт-партал федэральных судоў агульнай юрысдыкцыі і сістэмы Судовага дэпартамента пры Вярхоўным Судзе Расійскай Федэрацыі прызначаны для забеспячэння свабоднага аператыўнага доступу да інфармацыі аб дзейнасці судовай сістэмы, Судовага дэпартамента і органаў судзейскай супольнасці Расійскай Федэрацыі.
Мова – руская.
Канстытуцыйны Суд Расійскай Федэрацыі
Прадстаўлены паўнамоцтвы, парадак утварэння і дзейнасць Канстытуцыйнага Суда Расійскай Федэрацыі, навіны пра пасяджэнні суда, аб непасрэднай працы суддзяў, магчымасцях звароту ў Канстытуцыйны Суд, а таксама рашэнні Канстытуцыйнага Суда Расійскай Федэрацыі.
Мовы – руская, англійская, французская, нямецкая.
Суд агульнай юрысдыкцыі горада Масквы
Прадстаўлена інфармацыя аб дзейнасці Маскоўскага гарадскога суда, раённых судоў г. Масквы, інфармацыя аб дакументах, неабходных пры звароце ў суд, навіны, а таксама ўтрымліваюцца рашэнні судоў г. Масквы.
Мова – руская.