Віртуальны цэнтр прававой інфармацыі
Дадзены раздзел прызначаны для карыстальнікаў інтэрнэту.
Вы можаце атрымаць інфармацыю аб наяўнасці ў фондах нашай бібліятэкі пэўнага афіцыйнага выдання. Мы дапаможам падабраць спіс літаратуры па прававой тэме (10 назваў), якая Вас цікавіць, прадаставіць інфармацыю аб пэўным факце, падзеі ў галіне права. Акрамя таго, мы можам даць адказ разам з тэкстам дакумента, які можа быць заказаны праз службу электроннай дастаўкі дакументаў (ЭДД).
На Вашы пытанні адказваюць супрацоўнікі аддзела абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі. Адказы фарміруюцца з выкарыстаннем інфармацыйных рэсурсаў бібліятэкі і інтэрнэту. Запыты прымаюцца на беларускай і рускай мовах штодзень і выконваюцца ў парадку іх паступлення на працягу двух працоўных дзён.
У выпадку, калі Вы жадаеце самастойна знайсці неабходную інфармацыю і паскорыць час яе атрымання, прапануем скарыстацца:
Як задаць пытанне
Перш чым задаць пытанне, Вам неабходна прайсці рэгістрацыю. Пасля гэтага Вы атрымліваеце персанальны лагін і пароль (вядомы толькі Вам), выкарыстоўваючы які Вы можаце задаць пытанне або паглядзець свой асабісты архіў. Для зручнасці лагін і пароль мы дасылаем Вам на Ваш e-mail. Адказ на пытанне публікуецца на сайце ў раздзеле «Архіў выкананых запытаў» і высылаецца на e-mail, уведзены пры рэгістрацыі. Архіў выкананых запытаў даступны для ўсіх карыстальнікаў. У асабістым архіве захоўваюцца пытанні, зададзеныя Вамі, а таксама Ваша персанальная інфармацыя. Адказ на пытанне можа змяшчаць:
Каб задаць пытанне, Вам неабходна зарэгістравацца
Мы будзем удзячныя, калі Вы накіруеце свае прапановы і заўвагі па арганізацыі віртуальнага цэнтра па адрасе: оооd@nlb.by