Казахстан

Казахстан



Афіцыйнае апублікаванне нарматыўных прававых актаў ажыццяўляецца ў Эталонным кантрольным банку нарматыўных прававых актаў Рэспублікі Казахстан zan.gov.kz
Мовы – руская, казахская,  англійская.

Вярхоўны Суд Рэспублікі Казахстан
У раздзеле “Заканадаўства” прадстаўлены ўказы Прэзідэнта, кодэксы, законы, нарматыўныя прававыя акты Канстытуцыйнага Савета Рэспублікі Казахстан, нарматыўныя прававыя акты Вярхоўнага Суда, нарматыўныя прававыя акты Урада Рэспублікі Казахстан.
Мовы – руская, англійская, казахская.

Заканадаўства Казахстана
Сайт змяшчае дзеючыя нарматыўныя дакументы на рускай мове і дазваляе атрымаць інфармацыю аб усіх галінах права Рэспублікі Казахстан.

Парламент Рэспублікі Казахстан
Прадстаўлены наступнымі часткамі: “Рэспубліка Казахстан” (геаграфічнае становішча, прыродныя ўмовы, насельніцтва, адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел, грамадска-палітычнае жыццё, эканоміка і сацыяльная сфера); “Заканадаўчыя акты” (прадстаўлены пералік заканадаўчых актаў, прынятых Парламентам Рэспублікі Казахстан); “Гісторыя развіцця парламентарызму ў Казахстане”. Таксама на сайце прадстаўлены поўны тэкст Канстытуцыі, рэгламент Парламента Рэспублікі Казахстан і Канстытуцыйны закон Рэспублікі Казахстан “Аб Парламенце Рэспублікі Казахстан і статусе яго дэпутатаў”. Маюцца карысныя спасылкі на вэб-сайты парламентаў свету.
Мовы – руская, казахская, англійская.

Прэзідэнт Рэспублікі Казахстан
У раздзеле “Афіцыйныя дакументы” – Канстытуцыя Рэспублікі Казахстан; канстытуцыйныя законы; стратэгіі і праграмы; міжнародныя дакументы. На сайце прадстаўлена інфармацыя аб Прэзідэнце Рэспублікі Казахстан, навіны.
Мовы – руская, казахская, англійская.

Урад Рэспублікі Казахстан
На сайце прадстаўлены наступныя раздзелы: “Навіны”; “Дакументы” (заканадаўчыя акты Рэспублікі Казахстан, указы і распараджэнні Прэзідэнта Рэспублікі Казахстан, пастановы Урада і распараджэнні Прэм'ер-Міністра, праграмы Урада, выступленні, публікацыі Прэм'ер-Міністра і членаў Урада); “Рэсурсы” (вэб-сайты дзяржаўных органаў Рэспублікі Казахстан).
Мовы – руская, англійская, казахская.

Юрыст – комплекс прававой інфармацыі Рэспублікі Казахстан
Змяшчаюцца тэксты нарматыўных прававых актаў, каментарыі да заканадаўства юрыстаў, навукоўцаў і практыкаў; нарматыўна-тэхнічная дакументацыя; рашэнні Вярхоўнага Суда і іншых судоў Рэспублікі Казахстан; агляды судовай практыкі; дакументы міжнароднага права; праекты законаў, якія разглядаюцца Парламентам Казахстана; прыкладныя формы прававых і дзелавых дакументаў. Бясплатна ў інфармацыйнай сістэме даступныя Канстытуцыя, кодэксы, законы. Усе астатнія дакументы з'яўляюцца платнымі, паказаны ў скарочаным дэманстрацыйным рэжыме і каб атрымаць поўны доступ да іх, неабходна зарэгістравацца.
Мова – руская.