Германія

Германія

Архіў нямецкага права
Галоўная мэта сайта – забяспечыць свабодны доступ да прававых дакументаў Германіі на англійскай мове. Тут можна знайсці поўныя тэксты рашэнняў па судовых справах, статуты, а таксама бібліяграфічныя спісы па розных галінах нямецкага заканадаўства. Дадзены спасылкі на іншыя прававыя сайты Германіі. Інфармацыя о законах, сайт аб праве, афармленне юрідычных дакументаў. Сэрвіс змяшчае магчымасць пошуку. База дадзеных нямецкіх прадрыемстваў.
Мова – англійская.

Базавыя правы
Аб сацыяльным забеспячэнні, абароне годнасці, гарантаваныя Асноўным Законам.
Мова – англійская.

Бунденсрат
Паводле Асноўнага Закона ФРГ: прадстаўніцтва федэральных зямель. Праз сваіх прадстаўнікоў у бундэсраце зямлі ўдзельнічаюць у заканадаўчай і выканаўчай дзейнасці на ўзроўні Федэрацыі, а таксама ў справах Еўрапейскага Саюза. Такім чынам, бундэсрат з'яўляецца элементам германскага федэралізму.
Мовы – англійская, нямецкая, французская.

Законы ў інтэрнэце
Сайт Федэральнага міністэрства юстыцыі Германіі. Поўныя тэксты законаў і юрыдычных прадпісанняў прадстаўлены ў фарматах HTML, PDF. Пошук магчымы па ключавых словах або назве дакумента. Частка дакументаў перакладзена на англійскую мову. Спадчыннае права. Крымінальны кодэкс на нямецкай і англійскай мовах. Право Германіі: тлумачэнні на рускай мове, афармленне завяшчання.
Мова – нямецкая.

Парламент (Бундестаг)
У Германіі аднапалатны парламент — бундэстаг. Заснаваны 23 траўня 1949 года.
Мовы – англійская, арабская, нямецкая, французская.

Афіцыйная газета Bundesgesetzblatt
Прадстаўлены выпускі выдання “Bundesgesetzblatt” (змяшчаюць першапачатковыя рэдакцыі федэральных прававых актаў, якія прымаліся пачынаючы з 1949 г.). Актуальная інфармацыя аб зменах у заканадаўстве.
Мова – нямецкая.

Сервер прававой інфармацыі Германіі
На сайце прадстаўлена заканадаўства, рашэнні федэральных, дзяржаўных судоў Германіі, каментарыі да заканадаўства і дапамога па розных галінах права. Германскій юрыдычны архів. Юрыдычная база дадзеных. Законадаўства Баварыі.
Мова – нямецкая.

Фэдэральны канцлер Германіі
Мовы – англійская, нямецкая.

Цэнтр нямецкай юрыдычнай інфармацыі
Забяспечвае бясплатны анлайн-доступ да нямецкіх юрыдычных матэрыялаў на англійскай мове. На сайце можна знайсці заканадаўчыя акты, рашэнні федэральных, дзяржаўных судоў Германіі, міжнародных судоў (Еўрапейскі Суд па правах чалавека, Еўрапейскі суд), артыкулы, навукова-даследчыя работы, справаздачы і іншыя дакументы, звязаныя з законамі Германіі. Правілы афармлення дзелавых папер, лістоў. Інфармацыя шірокага плана: літаратура аб асэнсаванні права, нямецкія законы на іншых мовах, г.д. Навіны ў сферы права. Юрыдычны слоўнік.
Мова – англійская.