Віртуальны цэнтр прававой інфармацыі
Міністэрства эканомікі і гандлю
Сайт змяшчае інфармацыю аб працы міністэрства эканомікі Лівана, эканамічныя даследаванні і статыстыку па некаторых эканамічных паказчыках, інфармацыю па абароне правоў спажыўцоў, інфармацыю Цэнтра цэнавай палітыкі, а таксама навіны эканомікі і эканамічнай палітыкі дзяржавы.
Мовы – англійская, арабская.
Даведнік па сусветным праве: заканадаўства Лівана
Нарматыўныя прававыя дакументы па розных галінах права Лівана і іншых замежных краін, спасылкі на сайты парламента, міністэрства юстыцыі і г. д. дзяржаўных устаноў, юрыдычных арганізацый розных краін свету, спасылкі на сайты міжнародных юрыдычных часопісаў.
Мова – англійская.
Мытнае права
На сайце прадстаўлена інфармацыя пра працу мытных органаў Лівана, тарыфы, статыстычныя даныя па экспартна-імпартных паказчыках гандлю, маецца раздзел па мытнаму заканадаўству і інфармацыя для гасцей краіны.
Мовы – англійская, арабская.
Цэнтральны банк Лівана: законы і цыркуляры
Сайт Цэнтральнага банка Лівана, яго структура і функцыі, агляд апошніх банкаўскіх і фінансавых падзей дзяржавы, эканамічная і фінансавая базы дадзеных краіны, курсы валют і праца фондавай біржы, а таксама публікацыі і асноўныя эканамічныя паказчыкі і законы.
Мова – англійская.