Віртуальны цэнтр прававой інфармацыі
МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
РАШЭННЕ КАЛЕГІІ
23 верасня 2O02 года | г.Мінск |
3 мэтай фарміравання ў Рэспубліцы Беларусь адзінай іфармацыйна-прававой прасторы, якая забяспечвае даступнасць прававой інфрармацыі для ўcix структур грамадства i кожнага грамадзяніна, пачалі стварацца публічныя цэнтры прававой інфармацыі (ПЦПІ) на базе ceткi бібліятэк сістэмы Міністэрства культуры. Арганізацыя ПЦПІ здзяйснялася згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "Аб парадку распаўсюджвання прававой інфармацыі ў Рэспубліцы Беларусь" ад 01.12.1998 № 565 i на аснове супрацоўніцтва з Нацыянальным цэнтрам прававой інфармацыі (НЦПІ). У адпаведнасці з рашэннем Kалегіі Міністэрства культуры "Аб дзейнасці абласных навуковых бібліятэк як навукова-метадычных цэнтраў" ад 28. 10. 1999 № 8 было прадугледжана стварэнне сеткі публічных цэнтраў прававой інфармацыі ў рэспубліцы.
Першым звяном інфраструктуры cталі абласныя бібліятэкі, якія ў сваю чаргу ўзначалілі работу па фарміраванні сеткі публічных цэнтраў прававой інфармацыі ў рэгіёнах. Адпраўным дакументам па актывізацыі дзейнасці ў дадзеным накірунку з'явілася Пагадненне паміж НЦПІ і Miністэрствам культуры "Аб стварэнні публічных цэнтраў прававой інфармацыі ў Рэспубліцы Беларусь i развіцці супрацоўніцтва ў галінe распаўсюджвання прававой інфармацыі" ад 18.04.2001 № 8029/2001, у якім вызначаны механізм адкрыцця i функцыяніравання ceткi ПЦПІ. Нацыянальным цэнтрам прававой інфармацыі распрацавана i ўзгоднена з зацікаўленымі "Тыпавая праграма стварэння публічных цэнтраў прававой інфармацыі" i "Тыпавое палажэнне аб публічным цэнтры прававой інфармацыі", дзе вызначаны мэты, прынцыпы, задачы i этапы развіцця ПЦПІ.
У Гродзенскай, Віцебскай, Брэсцкай абласцях распрацаваны адпаведныя праграмы i палажэнні. Так, у Гродзенскай вобласці праграма аб стварэнні I развіцці ПЦПІ i палажэнне зацверджаны рашэннем аблвыканкома ад 30.11.2001, Віцебскай - ад 22.11.2001, Maгілеўскай - ад 24.02.2000, Мінскай ад 20.09.2001. Такім чынам, створана прававое асяроддзе для ажыццяўлення I арганізацыі доступу насельніцтва рэспублікі да прававых інфармацыйных рэсурсаў.
Пры стварэннi ceткi ПЦПІ перавага аддавалася бібліятэкам, якія мелі неабходны стан тэхнічнага аснашчэння. Taкi падыход быў выкарыстаны ў Мінскай, Магілёўскай i Віцебскай абласцях. Эталонныя базы даных прававой інфармацыі (ЭБДПІ) набываліся цэнтралізавана шляхам мэтавага выдзялення бюджэтных сродкаў. Напрыклад, Мінскі аблвыканком вылучыў сродкі для пяці гарадскіх i адной раённай цэнтральных бібліятэк. Магілёўская абласная бібліятэка цэнтралізавана закупала базы даных для трох цэнтральных раённых бібліятэк. Заслугоўвае адабрэння вопыт Брэсцкай вобласці, дзе аблвыканком ажыццявіў мэтавае набыццё камп'ютэраў для ўcix цэнтральных бібліятэк i неабходных для функцыянавання ПЦПІ камплектаў першапачатковай пастаўкі. Гродзенскім аблвыканкомам для абласной бібліятэкі i семнаццаці цэнтральных бібліятэк закуплена камп'ютэрная тэхніка i ЭБДПІ. У аснашчэнні ПЦПІ прыняў актыўны ўдзел Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі, які на пачатковым этапе стварэння інфраструктуры прававога інфармавання насельніцтва перадаў бясплатна 7 электронных копій ЭБДПІ для абласных бібліятэк i цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя Я.Купалы г.Мінска.
Сёння на Беларусі функцыянуе 63 ПЦПІ, якія прадстаўляюць сабой пункты свабоднага доступу грамадзян да афіцыйнай прававой інфармацыі. Яны дзейнічаюць ва ўcix абласных бібліятэках, у 68 % цэнтральных гарадскіх i 30,5% раённых бібліятэках. Так, у Брэсцкай вобласці ва ўcix ЦБС, за выключэннем Баранавіцкай i Брэсцкай цэнтральных раённых бібліятэк, адкрыты прававыя цэнтры. У бібліятэках Гродзенскай вобласці ў 85% цэнтральных гарадскіх i раённых бібліятэк функцыянуюць ПЦПІ. Па Віцебскай вобласці гэты паказчык складае 36%, па Мінскай - 25%, па Магілёўскай -17,4%. Складаная сітуацыя на сённяшні момант назіраецца ў Гомельскай вобласці. Публічны цэнтр прававой інфармацыі пры Гомельскай абласной бібліятэцы быў адкрыты для карыстальнікаў першым у рэспубліцы, але далей больш ніводнага цэнтра па вобласці не было створана.
Кожны цэнтр прававой інфармацыі аснашчаецца эталонным банкам даных прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь (ЭБДПІ) i iншымi афіцыйнымі выданнямі НЦПІ. Згодна палажэнню пры бібліятэках абласнога падпарадкавання пачалі стварацца саветы з мэтай каардынацыі дзейнасці паміж yciмi цэнтрамі вобласці i ўзаемадзеяння з іншымі структурамі i ўстановамі рэгіёнаў. Taкi каардынацыйны савет працуе пры Гродзенскай абласной бібліятэцы, куды ўвайшлі прадстаўнікі аблвыканкомаў, абласной, гарадскіх i раённых бібліятэк, абласной калегіі адвакатаў. Такім чынам, для грамадзян ствараецца рэальная магчымасць свабоднага i бясплатнага азнаямлення з любым нарматыўна-прававым актам Рэспублікі Беларусь, што садзейнічае павышэнню прававой культуры кожнага грамадзяніна.
Пры арганізацыі цэнтраў выкарыстоўвалася існуючая структура бібліятэк. Як самастойнае падраздзяленне публічны цэнтр прававой інфармацыі адкрыўся толькі пры Віцебскай абласной бібліятэцы. Ва ўcix iншыx абласных бібліятэках ПЦПІ працуюць у рамках інфармацыйна-бібліяграфічных аддзелаў, у большасці| публічных бібліятэк - на базе аддзелаў абслугоўвання i інфармацыі i ix штатаў. Ад агульнай колькасці задзейнічаных спецыялістаў 85% маюць вышэйшую i 15% сярэднюю спецыяльную адукацыю. Яны валодаюць не толькі асноўнымі навыкамі работы з новымі інфармацыйнымі тэхналогіямі, але i пэўнымі ведамі юрыдычнага характару.
Як паказвае практыка, да інфармацыі па шырокаму колу прававых пытанняў звяртаюцца самыя розныя групы наведвальнікаў. У цэлым па рэспубліцы агульная колькасць запытаў па прававой інфармацыі, выкананых з дапамогай ЭБДПІ, складае 60,6%. Гэтыя даныя сведчаць аб інфармацыйнай емкасці ЭБДПІ i перавазе, якая аддаецца электронным рэсурсам з боку бібліятэк i ix карыстальнікаў. Тым не менш, значны аб'ём (39,4%) запытаў выконваецца на аснове інфармацыі, змешчанай на папяровых носьбітах.
У цяперашні час працэс стварэння i станаўлення дзяржаўнай cеткi публічных цэнтраў прававой інфармацыі знаходзяцца ў стадыі развіцця. Неабходна актуалізацыя ЭБДПІ, якую сёння можна назваць эпізадычнай. Часцей за ўсе эталонны банк даных абнаўляецца раз у квартал. Выхад са складанай сітуацыі бібліятэкі вымушаны сёння шукаць самастойна.
Бібліятэкі яшчэ не могуць выкарыстоўваць глабальную сетку Інтэрнэт для актуалізацыі ЭБДПІ i выканання складаных інфармацыйна-бібліяграфічных запытаў прававой тэматыкі, што дало б магчымасць прадстаўляць штодзённа інфармацыю аб уcix прынятых у рэспубліцы прававых актах.
Бібліятэкі маюць шматгадовы вопыт работы па максімальнаму накапленню i выкарыстанню прававой інфармацыі на папяровых носьбтах, распаўсюджванню i папулярызацыі прававых ведаў. Каб правільна спалучыць інфармацыйныя рэсурсы на розных носьбітах, неабходна мэтанакіравана камплектаваць фонды, прадумана вызначыць рэпертуар перыядычных выданняу, неабходных цэнтрам для прававога інфармавання.
Для стварэння шматаспектнай базы прававой інфармацыі патрэбна вырашыць праблему збору i захаванасці нарматыўна-рэгламентуючых дакументаў мясцовых органаў улады. Гэта інфармацыя адлюстроўвае той пласт жыцця грамадства, дзе вырашаецца 90% ycix праблем, з якімі сутыкаецца насельніцтва кожнага рэгіёна. Да гэтага часу яшчэ не адпрацаваны механізм паступлення такой інфармацыі ў бібліятэкі.
Застаецца актуальнай праблема адсутнасці неабходнай тэхнікі для ажыццяўлення паўнацэннай дзейнасці публічных цэнтраў прававой інфармацьі. У далейшым патрэбна здзейсніць праграму тэхнічнай i інфармацыйнай падтрымкі сеткі ПЦПІ i аснасціць камп'ютэрнай тэхнікай i праграмным комплексам тыя бібліятэкі, на базе якіх яшчэ будуць фарміравацца ПЦПІ.
Адчуваецца вострая неабходнасць у больш грунтоўнай i практычнай падрыхтоўцы спецыялістаў ПЦПІ як абласных, так i публічных бібліятэк.
На месцах не выконваецца пункт 3.9 "Палажэння аб ПЦПІ" па аказанні юрыдычнай дапамогі насельніцтву спецыялістамі Рэспубліканскай Kaлегіі адвакатаў. Пакуль што у рабоце ПЦПІ не задзейнічаны практыкуючыя юрысты. студэнты юрыдычных факультэтаў вышэйшых навучальных устаноў.
У перспектыве ПЦПІ павінны больш увагі надзяляць рэкламе сваей дзейнасці, асвятляць цікавыя напрацоўкі i мерапрыемствы ў сродках масавай інфармацыі, абагульняць вопыт сваей работы.
Прыняць інфармацыю начальніка ўпраўлення ўстаноў культуры народнай творчасці Стружэцкага T.I. да ведама i прызнаць дзейнасць публічных цэнтраў прававой інфармацыі жыццядзейнай i запатрабаванай грамадствам.
Упраўленню ўстаноў культуры i народнай творчасці (Стружэцкі Т.І.):
2.1. у IV кв. 2002 г . падрыхтаваць хадайніцтва ў Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі з просьбай вырашыць пытанне аб бясплатнай ці зніжанай аплаце першапачатковай пастаўкі камплекта эталоннага банка даных прававой інфармацыі i яго далейшай актуалізацьі;
2.2. у I паўгоддзі 2003 г . сумесна з Нацыянальным цэнтрам прававой інфармацыі вырашыць пытанне аб адкрыцці ПЦПІ ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі i наданні яму статусу адзінага рэспубліканскага навукова-метадычнага i навучальнага цэнтра па забеспячэнні дзейнасці публічных бібліятэк як публічных цэнтраў прававой інфармацыі.
Упраўленням культуры аблвыканкамаў, Мінгарвыканкома:
3.1. мэтанакіравана папаўняць фонды бібліятэк ПЦПІ афіцыйнымі і іншымі выданнямі прававой тэматыкі;
3.2. фарміраваць і пастаянна папаўняць масіў нарматыўна-прававой інфармацыі мясцовых органаў улады;
3.3. сумесна з мясцовымі юрыдычнымі i праваахоўнымі органамі арганізаваць у ПЦПІ бясплатнае юрыдычнае кансультаванне згодна "Тыпавой праграмы стварэння публічных цэнтраў прававой інфармацыі";
3.4. забяспечыць на працягу 2003 г . мэтанакіраванае выдзяленне камп'ютэрнай тэхнікі бібліятэкам, на базе якіх прадугледжваецца стварэнне ПЦПІ.
Абласным бібліятэкам:
4.1. разгарнуць шырокую рэкламную кампанію дзейнасці ПЦПІ;
4.2. абагульняць вопыт бібліятэк з мэтай аб'ектыўнай ацэнкі вынкаў работы ПЦПІ, арганізаваць яго асвятленне ў сродках масавай інфармацыі.
Кантроль за выкананнем рашэння Kaлегіі ўскласці на намесніка міністра культуры В.К.Гедройца