Аналітычная прававая сістэма «Бізнес-Інфа»
Аналітычная прававая сістэма «Бізнес-Інфа» ўключае наступныя асноўныя інфармацыйныя банкі даных:
Банк даных «Заканадаўства» змяшчае:
- нарматыўна-прававыя акты, прынятыя ў Рэспубліцы Беларусь i зарэгiстраваныя ў Нацыянальным рэестры прававых актаў Рэспублікі Беларусь: законы, дэкрэты, указы, пастановы, палажэнні і інш.;
- рашэнні органаў мясцовага кіравання – афіцыйныя дакументы, прынятыя мясцовымі органамі ўлады (гарадскімі і абласнымі выканаўчымі камітэтамі, Саветамі дэпутатаў і інш.);
- міжнародныя дагаворы (пагадненні, дагаворы, канвенцыі, камюніке, мемарандумы і іншыя міжнародныя акты, ратыфікаваныя беларускім бокам і якія рэгулююць міжнародныя адносіны Рэспублікі Беларусь больш чым з 80 дзяржавамі).
Аналітычны банк даных «Бухгалтар» змяшчае:
- аналітычныя матэрыялы (карэспандэнцыя рахункаў, пытанні-адказы, схемы, разлікі) па бухгалтарскаму ўліку, падаткаабкладанні, справаздачнасці і іншых пытаннях, якія знаходзяцца ў кампетэнцыі бухгалтара;
- даведачныя матэрыялы (наборы формаў справаздачнасці з аўтазапаўненнем). Усе матэрыялы падаюцца ў даступнай форме з выкарыстаннем прыкладаў, схем і са спасылкамі на адпаведныя нарматыўныя дакументы.
Аналітычны банк даных «Эканаміст» змяшчае:
- матэрыялы па цэнаўтварэнні, аналізу і планаванню гаспадарчай дзейнасці, справаздачнасці і інш.;
- прыклады і табліцы з аўтазапаўненнем па разліку цэн, бізнес-планаванні, ацэнцы фінансавага стану арганізацыі, а таксама аўтарскія і тыпавыя методыкі аналізу дзейнасці арганізацыі.
Аналітычны банк даных «Юрыст» змяшчае:
- судовую практыку (правапрымяняльныя акты, рашэнні і вызначэнні, прынятыя судамі, прыклады разгляду асобных пытанняў у судах, агляды судовай практыкі);
- формы дагавораў гаспадарчай дзейнасці і ўстаноўчых дакументаў.
Аналітычны банк даных «Кадравік» змяшчае:
- эксклюзіўныя аналітычныя матэрыялы па кадравым справаводстве і працоўным заканадаўстве, а таксама уліку кадраў, вядзення справаздачнасці, правільнага дакументальнага афармлення адносін паміж работнікам і наймальнікам;
- формы загадаў, службовых і працоўных інструкцый.
Аналітычны банк даных «Сакратар» змяшчае:
- ненарматыўныя дакументы па справаводстве, тыпавыя формы і прыклады іх запаўнення. У аналітычных матэрыялах разгледжаны пытанні арганізацыі працы з дакументамі, архівам, а таксама дакументавання кіраўніцкай дзейнасці
Даведачная інфармацыя змяшчае:
- курсы валют, каляндар бухгалтара, формы падатковай справаздачнасці і інш.
Актуалізацыя прававога інфармацыйнага рэсурсу ажыццяўляецца штодзённа.