Даведачна-інфармацыйная сістэма «ЮСИАС»

Юрыдычная даведачна-інфармацыйная аўтаматызаваная сістэма “ЮСИАС” уключае наступныя інфармацыйныя банкі даных:

Стандарт

Змяшчае:

  • заканадаўства Рэспублікі Беларусь (нарматыўныя акты);
  • рашэнні органаў мясцовага кіравання (ненарматыўныя акты);
  • міжнародныя дамовы Рэспублікі Беларусь, пагадненні, канвенцыі;
  • ненарматыўныя дакументы.

Судовая практыка

Змяшчае:

  • нарматыўныя акты судоў;
  • ненарматыўныя акты судоў;
  • матэрыялы тлумачальнага характару.

Дзелавыя паперы

Змяшчае: службовыя інструкцыі; формы бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці, падатковай справаздачнасці, тыпавых дагавораў і інш.; узоры дакументаў па кадравай працы, іскавых заяў і працэсуальных дакументаў, натарыяльных, мытных дакументаў і інш.

Даведачная інфармацыя

Змяшчае: адрасныя кнігі, індэксы, календары, класіфікатары, нормы, тэрміны і паняцці валютнага заканадаўства і інш.

Заканадаўства знешнеэканамічнай дзейнасці Расійскай Федэрацыі

Інтэлект

Змяшчае: каментарыі, тлумачэнні, адказы на пытанні юрыдычнай тэматыкі, па бухгалтарскаму ўліку, падаткаабкладанні, цэнаўтварэнні, знешнеэканамічнай дзейнасці, а таксама карэспандэнцыю рахункаў, аналіз і планаванне.

Арганізацыйнае кансультаванне

Аб'ядноўвае дакументы ў асобныя блокі:

  • Менеджмент;
  • Маркетынг;
  • Кіраванне персаналам;
  • Высокія тэхналогіі.

Асабісты інтарэс

Уключае аналітычныя матэрыялы і тлумачэнні па юрыдычных пытаннях.

Даведачна-інфармацыйная сістэма “ЮСИАС” змяшчае актуальныя аналітычныя матэрыялы інфармацыйна-прававога агенцтва “Рэгістр” з наступных перыядычных выданняў: “Налоговый вестник”, “Валютное регулирование и ВЭД”, “Кадровик. Управление персоналом”, “Финансовый директор”, “Юридический мир”, “Обзор судебной практики”, “Секретарское дело”, “Директор магазина”, “Директор транспортной организации”, “Вестник ценообразования и сметного нормирования” і інш.

Інфармацыйны рэсурс не абнаўляецца са снежня 2014 года.

Інфармацыйна-прававое агенцтва «Регистр»