- Заканадаўства Рэспублікі Беларусь змяшчае:
- дэкрэты і ўказы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь;
- законы Рэспублікі Беларусь;
- пастановы палат парламента і Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь;
- прававыя акты Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, Камітэта дзяржаўнага кантролю, Следчага камітэта, Упраўлення справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, міністэрстваў, іншых рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання;
- прававыя акты Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь, пленумаў Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь і Вышэйшага Гаспадарчага Суда Рэспублікі Беларусь;
- тэхнічныя нарматыўныя прававыя акты.
-
Рашэнні органаў мясцовага кіравання і самакіравання ўключае:
прававыя акты абласных, Мінскага гарадскога Саветаў дэпутатаў, аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама, мясцовых Саветаў дэпутатаў, выканаўчых і распарадчых органаў базавага тэрытарыяльнага ўзроўню.
- Міжнародныя дагаворы змяшчае:
- міжнародныя дагаворы Рэспублікі Беларусь;
- прававыя акты, якія прымаюцца ў рамках Садружнасці Незалежных Дзяржаў, Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы і іншых міждзяржаўных утварэнняў.
-
Распараджэнні ўрада і прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь змяшчае распараджэнні:
- Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь;
- Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь;
- Кабінета Міністраў Рэспублікі Беларусь.
-
Судовая практыка ўключае:
- рашэнні і заключэнні Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь;
- пастановы пленумаў Вярхоўнага Суда і Вышэйшага Гаспадарчага Суда;
- растлумачэнні Вышэйшага Гаспадарчага Суда Рэспублікі Беларусь;
- вызначэнні (рашэнні) калегій Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь;
- пастановы прэзідыумаў абласных судоў (суда г. Мінска);
- агляды судовай практыкі;
- рашэнні гаспадарчых судоў па канкрэтных справах.
-
Правапрымяняльная практыка аб'ядноўвае дакументы па пытаннях прымянення актаў заканадаўства Рэспублікі Беларусь, матэрыялаў, якія спрыяюць адзінаму разуменню і прымяненню нормаў заканадаўства:
- аналітычныя і метадычныя матэрыялы;
- каментарыі да заканадаўства;
- практычныя тлумачэнні;
- навуковыя і навукова-практычныя артыкулы па розных аспектах правапрымянення.
-
Формы дакументаў змяшчае:
- тыпавыя (прыкладныя) формы дагавораў;
- узоры палажэнняў, інструкцый, кантрактаў, правіл, пагадненняў, статутаў;
- іншыя прававыя і дзелавыя дакументы, якія змяшчаюцца ў прававых актах Рэспублікі Беларусь, уключаных у эталонны банк даных прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь.
Актуалізацыя прававога інфармацыйнага рэсурсу ажыццяўляецца штодзённа.