Iнфармацыйна-прававая сістэма «Законодательство стран СНГ онлайн»

Інфармацыйна-прававая сістэма “Законодательство стран СНГ онлайн” – банк даных дзеючых нарматыўна-прававых дакументаў на рускай мове краін СНД.

Складаецца з нацыянальных блокаў, кожны з якіх уяўляе адну з краін СНД: Азербайджан, Арменія, Беларусь, Казахстан, Кыргызстан, Малдова, Расія, Таджыкістан, Туркменістан, Узбекістан, Украіна, а таксама блока “Міждзяржаўныя адносіны”. У гэты блок уваходзяць дакументы, прынятыя ў рамках двух- і шматбаковых адносін з удзелам краін СНД.

Нацыянальныя блокі ўтрымліваюць дакументы наступных тэматычных раздзелаў:

  • Асновы дзяржаўна-прававога ўпарадкавання;
  • Грамадзянскае заканадаўства;
  • Бюджэтнае, валютнае, банкаўскае заканадаўства. Каштоўныя паперы;
  • Падатковае заканадаўства;
  • Мытная справа;
  • Заканадаўства аб гаспадарчай і прадпрымальніцкай дзейнасці;
  • Заканадаўства аб асобных відах дзейнасці;
  • Заканадаўства аб дзейнасці галін прамысловасці;
  • Агульныя пытанні дзейнасці галін прамысловасці;
  • Заканадаўства аб зямлі, прыродных рэсурсах і ахове прыроды;
  • Сацыяльнае заканадаўства;
  • Адукацыя. Навука. Культура. Спорт. Турызм;
  • Грамадзянскі і арбітражны працэс. Выканаўчая вытворчасць;
  • Заканадаўства аб адміністрацыйнай адказнасці;
  • Крымінальнае права. Крымінальны працэс. Выкананне пакаранняў;
  • Суд і судовы лад. Адвакатура. Натарыят. Юрыдычная дапамога;
  • Ахова правапарадку. Бяспека. Праваахоўныя органы;
  • Абарона, вайсковы абавязак і ваенная служба;
  • Міжнароднае права. Міжнародныя адносіны;
  • Судовая практыка.

Блок “Міждзяржаўныя адносіны” змяшчае дакументы наступных тэматычных раздзелаў:

  • Супрацоўніцтва паміж краінамі СНД;
  • Садружнасць Незалежных Дзяржаў (СНД);
  • Мытны саюз;
  • Еўразійскае эканамічнае супольніцтва (ЕўрАзЭС);
  • Саюзная дзяржава (Саюз Беларусі і Расіі);
  • Шанхайская арганізацыя супрацоўніцтва (ШАС);
  • Цэнтральнаазіяцкае супрацоўніцтва (ЦАС, ЦАЭС);
  • Арганізацыя дамовы аб калектыўнай бяспецы (АДКБ);
  • Эканамічныя спрэчкі паміж суб'ектамі краін СНД (судовая практыка).

«Заканадаўства краін СНД»